26.01.2014

Прыказкі пра гасціннасць


Госць першы дзень – золата, другі – серабро, а трэці – медзь, хоць і дадому едзь.
Госць гаспадару не ўказчык.
Па абедзе госць едзе.
Добры той госць, які гасцюе нядоўга.
У гасцях еш хоць расперажыся, але ў кішэню не хавай.
У гасцінах за яду астатні прымайся, а першы пераставай.
Прысядзь: госцем будзеш.
Сядзь у нас – госцем будзеш.
Чым багаты, тым і рады.

Комментариев нет:

Отправить комментарий