15.05.2014

Прыказкі і прымаўкі пра розум і мудрасць

Век жыві—век вучыся.
Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве.
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.
Не адзежа харашыць чалавека, а чалавек адзежу.
Жыццё пражыць не поле перайсці.
Золата і ў попеле блішчыць.
Сем разоў адмерай—адзін раз адрэж.
Вучэнне –свет, а невучэнне—цьма.

3 комментария:

  1. Добрый день. А ничего, что цемра, а не цьма?

    ОтветитьУдалить
  2. Дабрыдзень! Справа вось у чым: прыказкi стварае народ, людзi ў весках часта выкарыстоўваюць дыялектныя словы. Мовазнаўцы запiсвалi прыказкi разам з гэтымi дыялектнымi словамi. Я не магу замяняць такiя словы на лiтаратурныя: я, канешне, мовавед, але не маю права мяняць тое, што было запiсана калiсьцi. Калi паглядзець любы мой запiс тут, то можна ўбачыць, што ў прыказках часта трапляюцца русiзмы, украiнiзмы. Гэта нармальна. Мяне саму калiсьцi ва ўнiверсiтэце вучылi запiсваць фальклор так, як гавораць людзi ў пэўнай мясцовасцi i нi ў якiм разе не перакладаць на сучасную беларускую мову, бо iнакш можна страцiць каштоўны матэрыял.

    ОтветитьУдалить