31.07.2015

Блог пераехаў!!!

Шаноўнае спадарства!


У сувязі з тым, што на блог пачалася рэфспам-атака, ён быў вымушаны пераехаць на гэты новы адрас. Спадзяюся, што вы зразумееце мае дзеянні і далей будзеце чытаць блог.

Грошы 2


Дар за дар, а дарам ніц.
Дар за дар, а гонар за гонар.
Грошы камень б'юць.
Купіў не купіў, а пагандляваць можна.
З грашыма  - клопат, але без іх - яшчэ горш.
Розуму грашыма не заменіш.
Грошы не пахнуць.
Грошы - нажыўная справа.
Лёгка грош пражыць, а як-то яго нажыць.

30.07.2015

Грошы


Якія грошы, такі і тавар.
Дарагое паносіцца ўдвое.
Што дорага, то міла, а што танна, то гніла.
Што патрэбна, то і каштоўна.
Прамяняў быка на індыка.
Змяняў шыла на мыла.
Хто часта коні мяняе, у таго хамут гуляе.
За што купіў, за тое і прадаў.
За морам цялушка палушка, ды рубель перавоз.

29.07.2015

Космас


Наша касмічная сіла зямному пакою вартаўнік.
Хочаш у космас злятаць - умей веды набываць.
Ціск - як у касманаўта!
Не хапай зорак з неба.
Была бабе раней дарога да чугуна і карыта, а зараз у космас дарога адкрыта!

Кірмаш

Які купец, такі тавар.
Сёння, паночкі, не ваш кірмаш.
Добры тавар сам сябе хваліць.
Кожны купец свой тавар хваліць.
Якой меркай мераеш, такой і табе будзе адмерана.
Ката ў мяшку не купляюць.
Сем разоў адмерай, а адзін адрэж.

19.07.2015

Прыказкі пра жарты 2

Жарт месца мае.
Без жартаў з лаўкі не звалішся.
Пажартаваў воўк з канём ды ў жмені зубы панёс.
Разумныя жарты пахвалы варты, дурныя ж жарты плачу варты
Лепш дваццаць разоў смяяцца, чым раз плакаць.
Пасмяяўся гаршчок з катла, агледзеўся - і сам чорны.

12.07.2015

Прыказкі пра ліпень 2


Ліпень і косіць, і жне, доўга спаць не дае.
Ліпень пякучы, але не даручы.
Ліпень што не спаліць агнямі, тое залье дажджамі.
Хто ў ліпні на полі пацее, таго ўзімку і печка сагрэе.
У ліпні з касою мужык, а баба з сярпом - але ў хаце ладком.

10.07.2015

Прыказкі пра жарты

Смяецца той, хто смяецца апошні.
Хто людзей весяліць, за того ўвесь свет стаіць.
Пасмяяцца - не пакалечыць.
Не будзь цікаўны, бо хутка састарэеш.
Часам жарты выходзяць на праўду.
Смех - то дар багоў.