Пацеха з меха.
Па латках пазнаць скупога, а па смеху — дурнога.
Досыць кпіць — вусы паломіш.
Без смеху якая пацеха.
Смех без прычыны - прызнак дурачыны.
Не смейся, брудзе, табе горш будзе.
Не смейся з людзей, ты сам смяшней.
Не смейся, квас: не лепшы за нас.