13.04.2017

Прыказкі пра жарты 3

 Жартаваць можна, але не калечыць бязбожна.

Пасмейся з няўмекі, ды не чыні здзекі.

Можна кпіць, але не калечыць.

Кеп, дурань, блазен — тры штукі разам.

Хто з каго смяецца, таму рот па вушы раздзярэцца.

З добрага смеху добрая й пацеха.

Разумныя жарты пахвалы варты.

Лепей жартаваць, чымся гараваць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий