Каляды, то ён цяпер не пан.
Па Калядах уночы трашчыць, а ўдзень плюшчыць.
Сабачкі брэшуць, Калядкі будуць, мароз стучыць, вароты адчыняць вяліць.
Наўрад, каб стала хлеба да Каляд.
Ад Каляд не ідзе ў лад.
Не да каляды, калі поўна хата бяды.
Снегу на Каляды не дапросішся.
На Каляды сарочку надзявай новую, на Вялікдзень — бялёвую, а на Сёмуху — смяротную.
Калі Каляды ў веташку, дык хавай насенне ў мяшку.
Комментариев нет:
Отправить комментарий