Сайт беларускіх прыказак, прымавак, фразеалагізмаў і народных прыкмет
Без бога не да парога.
І бог не гуляе: усё на свеце мяняе.
У суд на бога не пойдзеш.
Так бог нам дае, як мы просім.
Захоча бог даць - знойдзе, з кім паслаць.
Каторы бог намачыў, той і высушыць.
Скінь шапку, бог у хаце.
Сам бог хіба людзям угодзіць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий