03.03.2015

Прыказкі з лічэбнікамі. Адзін


Адна ластаўка вясны не робіць.
Адзін дуб у полі - то не лес.
Лепей адзін прыяцель, як дзесяць ворагаў.
Адна пчала многа мёду не наносіць.
Адной рукой і вузла не завяжаш.
Адна галаўня не гарыць і не гасне.
І птушцы адной нудна.
Адным махам дрэва не зваліш.
Адзін у полі не воін.
З адной кветкі вянка не спляцеш.
З аднаго яйца яешні не будзе.
Адной рукой дае, а дзвюма адбірае.
У адной бярлозе два мядзведзі не ўжывуцца.
Адна бяда не ходзіць, другую за сабой водзіць.
Не адзін сабака Лыска.
Адзін жыве, як хочацца, а другі, як прыйдзецца.

Прыказка ў малюнку


02.03.2015

Прыказкі пра сялян і паноў 2

Круль крулюе, пан пануе, а мужык гаруе.
Што мужык, а што пан.
Пан панам, а мужык мужыком на векі вяком.
На чорнага мужыка прэ злыдняў талака.
На то й мужык, каб працаваў.
Паноў радасць збірае, а мужыкоў - гора.

01.03.2015

Прыказкі пра язык 2


Казаў бы па-нямецкі, ды язык грэцкі.
Язык у разумнага ў галаве, у дурня- на зубах.
Языком колькі не мялі - багацей не станеш.
Язык, што цэп літоўскі.
Многа робіць языком, ды мала - рукамі.
І шыла, і мыла, і прала, і ткала - і ўсё языком.
Рот нараспашку, язык на плячо.
Млын меле - мука будзе, язык меле - бяда будзе.
Не віхляй языком, як сабака - хвастом.
У вала язык доўгі, ды гаварыць не можа.
Чужыя языкі не спяць.
Хто з языком, той з пірагом.
Язык без касці: што хочаш - пляшчы.
Языком меле, хвастом замятае.
Языком птушак доіць.

28.02.2015

Прыказкі пра сялян і паноў

Не будзе аратага, не будзе і багатага.
У мужыка свая праўда.
Сялянскаму роду няма пераводу.
Не так будзе, як пан кажа, а так будзе, як мужык зробіць.
Без хама не было б пана.
Мужыка ніжэй не разжалеш.
Мужык думкамі багат.
На панскі розум ёсць мужыка хітрасць.
Мужык і чорта перахітрыць.
Благая зямелька лепей добрага паненька.

20.02.2015

Прыказкі пра Масленіцу

Масленіца-аб'ядуха - грошаў прыберуха,
Пост падняў кабыле хвост, а там - Масленіца.
Масленіца-палізуха: сыр і масла палізала.
Масленка з блінамі, а пост з грыбамі.
Будзе масленка - будзе ля пупа красненька.
Масленка-палізуха, працягніся хоць да Духа.
Масленка-бела вутка казала: вясна будзе, ды не хутка.
А мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі.

14.02.2015

Прыказкі пра няшчасце, бяду 3

Дзе ні мах, то ўсё бяда па зубах.
Бяда ды мука - тая ж навука.
Бяда ў хату - прападзе і багаты.
Бяда розуму вучыць.
Бяда вымучыць і вывучыць.
Бяда не канава - не пераскочыш.
Не здарылася б бяды, калі б конь не быў худы.
Бяда па людзях ходзіць.
Шчасце за гарамі, а бяда за плячамі.
Ты ад бяды, а бяда ў вочы.

12.02.2015

Прыказкі пра няшчасце, бяду 2

Не адно ліха, дык другое.
Бяда не бывае адна: калі яна ходзіць, усю радню з сабой водзійь.
Бяда па бядзе, як па нітачцы, ідзе.
Бяда ды хвароба як дзве птушкі-зязюлькі: накукуешся ўдоваль, пакуль яны вытаўкуцца.
Адна бяда не бяда.
Адной бяды заўсёды мала.
Бяда бядзе не паможа.
Адхілілася гора, то бяда спаткала.
Не я плачу - бяда плача.
Улезшы ў раду, трэба цягнуць бяду.

06.02.2015

Прыказкі пра язык


Язык да Кіева давядзе.
З языком - і сюды, і туды, а на справе - нікуды.
Язык у роце, як чорт у балоце.
Языком у Вільні, а галавою за печчу.
За доўгі язык не пахваляць.
Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па- англійску, ды язык слізкі.
Ліхую жонку язык б'е.
Гультаёў язык работы не баіцца.
Са сваго языка спусціш - на чужым не зловіш.
Язык не сцяг, а дружыну водзіць.
За яго языком не паспееш і басяком.
Языком гару зверне , а на працы месца не знойдзе.
І ў каровы язык доўгі, ды яна маўчыць.

04.02.2015

Прыказкі пра няшчасце, бяду

Дзяды не зналі бяды; насталі ўнукі, набяруцца мукі.
Бяда не раве ды спаць не дае.
Бяда не дуда, пішчыць ды не грае.
На ўсякую бяду не наплюешся.
Чалавек адну бяду перабудзе, а іх дзясятак прыбудзе.
Бяба бяду вядзе.
Бяда заўсёды ў пары ходзіць.
Як прыйшла бяда, адчынй варата.
Бяда на бядзе, як на шчэпачцы, едзе.
Ліха адной бядзе прыйсці, то бяда бяду родзіць.