11.03.2014

Фразеалагізмы, іх значэнні і рускія зквіваленты 3

Есці вачамі – пільна глядзець – пожирать глазами
Есці éжма – пастаянна папракаць, прыдзірацца – есть поедом
Забіваць бакí (камусьці) – падманваць – втирать очки
Заварыць кашу – пачынаць цяжкую, клапатлівую справу – заварить кашу
Зарубіць на носе – назаўсёды запомніць – зарубить на носу
Засесці ў галаве – назаўсёды запомніць – засесть в голове
Збіваць з толку (тропу, панталыку) – уводзіць у стан збянтэжанасці, нерашучасці – сбить с толку
З камароў нос – вельмі мала – с гулькин нос, как кот наплакал
Злажыць галаву – загінуць, памерці – сложить голову
З-пад крысá – патаемна рабіць што-небудзь – из-под полы
З усіх ног – вельмі хутка бегчы – со всех ног
І голаму за пазуху – вельмі мала – с гулькин нос, как кот наплакал
Ісці ў заклад – спрачацца на пэўную стаўку – биться об заклад, держать пари
Ісці ў гару – рабіць кар’еру – идти в гору
Кату па пяту – вельмі мала, мелка – с гулькин нос, курица вброд перейдёт
Кідаць словы на вецер – неабдумана абяцаць – бросать слова на ветер
Круціцца як вавёрка ў коле – быць вельмі занятым – вертеться как белка в колесе
Крывіць душой – быць няшчырым – кривить душой

Кідаць каменьчыкі ў агарод – насмешліва намякаць на каго-небудзь у размове – бросать камешки в огород

09.03.2014

Фразеалагізмы, іх значэнні і рускія эквіваленты 2

Вярнуць нос (ад чагосьці) – з грэбаваннем адварочвацца, інгараваць, не заўважаць – воротить нос
Вярэдзіць душу – выклікаць цяжкія ўспаміны – бередить душу
Гады ў рады – вельмі рэдка – в кои-то веки
Гайкі аслаблі (у кагосьці) – не ў стане што-небудзь зрабіць – гайки ослабли
Глядзець у рот – вельмі ўважліва слухаць – смотреть в рот
Грош цана ў базарны дзень – не мець ніякай вартасці – грош цена в базарный день
Дабраць розуму – зразумець, разабрацца – взять в толк
Даваць дыхту – вельмі лаяць – задавать перцу
Даць маху – памыліцца – дать маху
Даць жару – вельмі лаяць – дать дрозда
Даць лазню – вельмі лаяць - задавать баню
Два бота пара – аднолькавыя па сваіх якасцях – два сапога пара

Душа ў душу – у поўнай згодзе – душа в душу

07.03.2014

Фразеалагізмы, іх значэнні і рускія эквіваленты

Абое рабое – аднолькавыя па сваіх якасцях – два сапога пара
Адзін пад адным – адзін менш другога (пра дзяцей) – мал мала меньше
Адводзіць душу – знаходзіць для сябе суцяшэнне ў якой-небудзь справе – отводить душу
Адрэзаная луста – чалавек, які аддаліўся ад сям’і, стаў самастойным – отрезанный ломоть
Адстаўной казы барабаншчык – чалавек, які займае невялікую пасаду, з якім не лічацца – отставной козы барабанщик
Ад’ядаць сэрца – мучыць, выклікаць небяспеку ў кагосьці – терзать сердце
Бáбкі (бíбікі) біць – гультаяваць – лынды бить, бить баклуши
Без задніх ног – быць вельмі стомленым – без задних ног
Бíтая гадзіна – доўга і без толку што-небудзь рабіць – битый час
Блёкату аб’еўся – страціў здольнасць думаць – белены объелся
Брацца за розум – станавіцца разважлівым – браться за ум
Браць за горла – настойліва прымушаць да чаго-небудзь – брать за горло
Вадзіць за нос – падманваць – водить за нос
Век-вечны – назаўсёды, навечна – во веки веков
Вярзці грушы на вярбе – падманваць – подпускать турусы на колёсах
Вісець на хвасце – даганяць каго-небудзь (пра ворага, пагоню) – висеть на хвосте
Вóмегам вылáзіць – няўдачна закончыцца, прынесці шкоду – боком выйти
Выкідáць каленца – зрабіць нешта незвычайнае, нечаканае – выкинуть штуку
Вылятаць у трубу – разарыцца, застацца без грошай – вылетать в трубу

Выходзіць сухім з вады – застацца непакараным – выходить сухим из воды

06.03.2014

Фразеалагізмы-антонімы


хоць вока выкалі (хоць іголкі збірай);

трымаць язык за зубамі (распускаць язык);

лёгкі на нагу (цяжкі на нагу);

нi свет нi зара (на шапачны разбор);

апусціць галаву (задраць галаву);

за вочы (у вочы);

рукой падаць (блізкі свет);

востры на язык (цяляты язык аджавалі);

жыць cвaiм розумам (жыць чужым розумам);

аж пяткі блішчаць (як мокрае гарыць).


22.02.2014

Прыказкі пра бога 4

Як бог схоча даці, то прынясе ў хату, а як не схоча даці, то забярэ з хаты.
Сам бог хіба людзям дагодзіць.
Як захоча бог уляпіць, то ўлепіць: і розум адніме, і вочкі.
Як трывога, тады да бога.
Двум багам не служыць.
У бога многа, але не для нас.
Сякі бог, такі бог.
Хоць бедны ох, то не слухае бог.
Божая міласць - як вада на плыт.
У бога ўсяго многа.
Ведаў бог, каму не даў рог.
Ляцела, як хацела, а ўпала, як бог даў.

Прыказкі пра сяброўства 7

Мы з табою, як рыбка з вадою: ты ў ваду, а я над табою.
Адным гарохам падзеліцца.
Абы добра гадзіна, то прыяцеляў шмат будзе.
Каля поўнай міскі шмат сяброў.
Лепш непрыяцель яўны, чым ціхі прыяцель.
Друг яднаны, а воўк гадаваны.
Лепш памерці каля сябра, чым жыць у ворага.
Вада сябра лепш варожага мёду.
За свой хлеб сабе ворага нажыў.
Добры сусед, як сытны абед.

14.02.2014

Грамада, людзі, калектыў 5

Свет не без добрх людзей.
Каб не добрыя людзі, так бы загінуў.
Дзесяць аднаго спамогуць, а адзін дзесяцёх не  спаможа, а сам сябе згубіць.
З міру па нітцы, то голаму кашуля.
Каля грамады аднаму пажывіцца можна.
Радасць ёсць - весяліцца трэба, гора ёсць - памагаць трэба.
Колькі мог, столькі дапамог.
Сколькі магу, столькі дапамагу; сколькі не магу, столькі не дапамагу.
Не можаш памагчы, то лепей памаўчы.

Прыказкі пра бога 3

Каб хто ў небе пабываў ды ў бога запытаў.
Чутае да ў божыя вушкі.
Бог захоча і з рук адніме.
Каб адно ведаў ты да я, ды бог трэці.
Бог не цяля, пазнае круцяля.
Скінь шапку, бог у хаце.
Не ганіце бога ў лес, калі ў хату ўлез.
Ці бог яго, ці багі яго.

12.02.2014

Грамада, людзі, калектыў 4

Не тое праўда, што праўда, а тое, што людзі гавораць.
Іншая рада - горш, як здрада.
Добрая слава лепш за багацце.
Людская пахвала, што марская хваля.
Ніхто не знае, толькі дзед ды баба й цэлая грамада.
Няхай так будзе, як добрыя людзі кажуць.
Абы бог ды добры людзі, то ўсё будзе добра.
Дай, божа, людзям, то і мы дабудзем.
На каго бог, на таго і людзі.

Прыказкі пра бога 2

Бог не гуляе, многа палатна мае ды бедным торбы нагатаўляе.
Бог не гуляе, а ў кучу збірае.
Бог не гуляе, дабро перамярае.
Схоча бог даці - найдзе, кім прыслаці.
Калі бог дасць, дык і ў акно падасць.
І бог усім не дагодзіць.
Так бог нам дае, як мы просім.
Каторы бог намачыў, той і высушыць.