Класці пад абрус (сукно) – адкладваць рашэнне справы на доўгі тэрмін – положить под сукно
Куры не клююць – многа, багата – куры не клюют
Курам на смех – вельмі недарэчна – курам
на смех
Ламаць галаву – доўга думаць, разважаць над цяжкім
пытаннем – ломать голову
Лезці ў вочы – старацца звярнуць на сябе ўвагу – лезть на глаза
Ляйчына пад хвост
папала – праяўляць
упартасць – вожжа под хвост попала
Мазоліць вочы – надакучаць – мозолить
глаза
Малоць лухту –
гаварыць абы-што – молоть чепуху
Малоць языком – займацца балбатнёй – молоть
языком
Малы клопат – не мае вялікага значэння – велика беда
Махнуць рукой – перастаць звяртаць увагу – махнуть
рукой
Мець зуб (на кагосьці) – адчуваць да кагосьці
непрыемныя пачуцці – иметь (точить) зуб
Мора па калена – усё не страшна – море по
колено
На адзін капыл – аднолькавыя па сваіх якасцях – два сапога
пара
На адной назе – вельмі хутка – на одной
ноге
На злом галавы – вельмі хутка бегчы – очертя голову
Навастрыць вушы – прыслухацца – навострить
уши
На ладан дыхаць – быць блізкім да смерці – на ладан дышать
Намыліць галаву (шыю) – вылаяць каго-небудзь – намылить
голову
Наламаць дроў – нарабіць грубых памылак – наломать дров
Насіць на руках (кагосьці) – аказваць вялікую ўвагу – носить на руках
Настаўляць акуляры – падманваць – втирать
очки
Комментариев нет:
Отправить комментарий