Дзве работы зараз не зробіш.
Дзень дню розніца: адзін матка, а другі– мачыха.
Другі жупан не варты світкі.
Дзе двое б'юцца, там трэці - не мяшайся.
Бліжні друг лепей дальніх двух.
Адна галаўня ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць.
Адно вока бачыць далёка, а два - яшчэ далей.
Адна галава добра, а дзве - яшчэ лепей.
Пастаў двух коней разам, яны масці сваёй не зменяць, а нораў адзін у аднаго пярэймуць.
Адзін з агнём, а другі з полымем.
Адной рукой дае, а другой адбірае.
Бог стварыў два зла: пана і казла.
Павук і пан - два браты родныя.
Раз гладзіць, другі раз дзярэ.
У адной бярлозе два мядзведзі не ўжывуцца.
Жывём: тры дні без хлеба, а два дні так.
На дзвюх калясках адзін не праедзеш.
Комментариев нет:
Отправить комментарий